Выдатны верш:
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя - гояцца, і па іх знаку няма.
Большыя - гояцца, але па іх астаюцца рубцы.
Гэтак на целе.
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя - гояцца; па іх астаюцца рубцы.
Большыя - заўсёды крывавяцца.
Гэтак на сэрцы.
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя заўсёды крывавяцца.
Большыя залечвае толькі...смерць.
Гэтак на душы.
Ядвігін Ш. ЃРаныЃ